Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад беларускіх тэлеканалаў навізны і цікавых праграм. Такую задачу ён паставіў 27 лістапада, прымаючы з дакладам старшыню Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку.
і вы, напэўна, гэта ўжо адчуваеце», — адзначыў Лукашэнка.«Хачу вас папярэдзіць, што мы рэфармуем усе структуры, якія карыстаюцца сродкамі з бюджэту. Такіх шмат у краіне, у тым ліку і Белтэлерадыёкампанія. 25–30% скарачэння і павелічэнне эфектыўнасці — гэта абавязковае маё патрабаванне,
Лукашэнка цікавіўся
«У свой час шмат прэтэнзій было да работы Белтэлерадыёкампаніі ў гэтым плане. Наколькі стабілізавана тут работа?
Пры гэтым усе: і вы, і іншыя каналы — тыя, хто карыстаецца бюджэтнай падтрымкай, павінны дакладна разумець, што ў будучым годзе гэта бюджэтная падтрымка значна зменшыцца.І не таму, што ў бюджэце няма грошай. Вы — прадпрыемства, вы павінны працаваць самі, зарабляць грошы, людзі павінны адчуваць гэта», — падкрэсліў ён.
«Дапусцім, наколькі я ведаю, АНТ або наогул не атрымлівае, або зусім няшмат атрымлівае з бюджэту грашовых сродкаў. Але папулярнасць у яго не меншая, чым у вас, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мне падабаецца дзесьці больш ваш канал, дзесьці там лепш атрымліваецца. Гэта справа густу. Я не хачу тут ацэнкі даваць. Спецыялісты іх даюць і дадуць у бліжэйшым будучым, калі мы створым сваю ацэначную, так званую, кампанію, якая будзе аб’ектыўна ацэньваць».
«Таму трэба мець на ўвазе, што ў будучым годзе паціху, і ў тым ліку нашы асноўныя каналы, вось ад гэтай падтрымкі мы будзем далей адхіляць для таго, каб вы самі зараблялі грошы. Ну, а для гэтага трэба мець добрую тэлепрадукцыю. Павінна быць навізна, трэба зацікавіць гледачоў і гэтак далей», — лічыць Лукашэнка.
Лукашэнка закрануў таксама пытанні, якія датычацца рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.«Гэта ўсё ж такі ваша