Іван Кірчук, лідар легендарнай «Тройцы» выклаў у сеціва свае дзённікі — кніга «Аўатабаны і менестрэлі» выйшла ў 2009 годзе вельмі сіцплым накладам. Цяпер яе можна спампаваць у фармаце pdf. на сайце трыа.

«Аўтабаны і менестрэлі» гэта дарожныя нататкі, успаміны і нават прытчы ад Івана Кірчука — выбітнага фолк-музыкі і калекцыянера музычных інструментаў. Дзённікі распавядаюць пра еўрапейскія гастролі, канцэрт на разагрэве ў Дэвіда Гэхэна, пра найбольш і найменш удалыя выступы этна-трыа і пра іншыя рэчы, якія «зачапілі» музыку.

Для сапраўдных аматараў «Тройцы» кніга абавязковая, у той час, як усім астатнім больш цікавымі могуць падацца іншыя кнігі Кірчука, якія таксама ёсць на сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?