«Перад нашай гутаркай мяне праінфармавалі аб сітуацыі, якая склалася ў нас на валютным рынку.

Павінен сказаць, што рэзкіх фактараў, якія б насцярожвалі, у нас сёння няма.
За лістапад сітуацыя не толькі стабілізавалася, але, як мяне інфармуюць, за 22 дні агульная прапанова замежнай валюты перавысіла попыт на яе прыкладна на 150 млн. долараў, і гэты працэс працягваецца. Гэта гаворыць аб тым, што мы можам і вышэй за 200 млн. долараў па выніках месяца атрымаць перавышэнне прапановы над попытам. Гэта добры паказчык», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама адзначыў, што золатавалютныя рэзервы не паменшыліся і захоўваюцца на ўзроўні 8 млрд. долараў. «І па іншых сегментах валютнага рынку ў нас забяспечваецца стабільнасць», — заявіў ён.

Разам з тым Лукашэнка звярнуў асобную ўвагу на развіццё эканомікі: «Стабільнасць — гэта добра, без стабільнасці не можа быць і гаворкі пра далейшае наша развіццё. Але вы добра разумееце, што без эканомікі не будзе стабільнасці».

«Калі мы не будзем займацца эканомікай, а ваша задача разам з урадам — гэта крэдытаванне пад прымальныя стаўкі нашай эканомікі, то нас могуць чакаць дрэнныя часы.

Няхай не сёлета, няхай не ў наступным годзе, але гэты эфект будзе назапашвацца.
І я гэта бачу ў паездках па краіне і сустрэчах з кіраўнікамі прадпрыемстваў. Таму мяне гэта пытанне больш за ўсё цікавіць», — дадаў ён.

Як адзначыла Надзея Ермакова, Нацбанк на пастаяннай аснове рэалізуе меры па стымуляванні развіцця эканомікі краіны. «Сёння ў нас ёсць стабільнасць на валютным і фінансавым рынках, ідзе прыток укладаў насельніцтва ў беларускіх рублях і замежнай валюце. Ідуць валютныя паступленні, у тым ліку і продаж валюты ад гаспадарчых суб’ектаў нармальны», — расказала кіраўнік Нацбанка.

«Што да падтрымкі эканомікі, гэта, вядома ж, пытанне крэдытавання. Так, сёння рублёвыя крэдыты для прадпрыемстваў дарагія.
Але гэта стымулюе іх знаходзіць варыянты, перамагаць сваю безгаспадарлівасць, спаганяць дэбіторскую завінавачанасць для таго, каб можна было выплаціць заработную плату і закупіць сыравіну», — сказала Ермакова.

Пры гэтым яна ўдакладніла, што дзяржава аказвае падтрымку пры рэалізацыі эфектыўных праектаў, якія арыентаваны на экспарт ці імпартазамяшчэнне, у выглядзе зніжэння працэнтных ставак па крэдытах. «Працэнтныя стаўкі кампенсуюцца з рэспубліканскага ці абласных бюджэтаў. А роля банкаўскай сістэмы — кантраляваць эфектыўнасць выкарыстання крэдытных грошай, каб яны давалі аддачу», — адзначыла кіраўнік Нацбанка.

Як раней паведамллася, золатавалютныя рэзервы Беларусі скарачаюцца чацвёрты месяц запар. Па выніках кастрычніка ЗВР Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, скараціліся на 102,8 млн. долараў і, паводле папярэдніх даных, на 1 лістапада 2012 года склалі 8 млрд. 23,2 млн. долараў ЗША ў эквіваленце. У верасні было зафіксавана іх зніжэнне на 15,2 млн. долараў, у жніўні — на 106,3 млн., у ліпені — на 82 млн. долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?