Слуцкі райвыканкам адмовіў Партыі БНФ у правядзенні мітынгу 1 снежня ў гонар Слуцкага збройнага чыну.

Заяўку падавалі 15 лістапада старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і лідар слуцкай партыйнай суполкі Віталь Амяльковіч.

Меркавалася, што апроч актывістаў Партыі БНФ у акцыі возьмуць удзел прадстаўнікі руху «За свабоду», руху салідарнасьці «Разам», руху «За волю», Маладога Фронту, паведамляе Радыё Свабода

Нагадаем, што 27 лістапада 92-я ўгодкі Слуцкага збройнага чына на Случчыне, у тым ліку і ў райцэнтры адзначылі актывісты КХП БНФ і прадстаўнікі грамадства. Яны наведалі месцы, звязаныя з Паўстаннем: Грозава, Семежава, Чырвоную Слабаду (Вызна), правялі шэсце па цэнтру Слуцка: ад універмага да будынка краязнаўчага музея, дзе ў 1920 г. месціўся штаб паўстанцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0