Беларусь прапанавала краінам Мытнага саюза значна павысіць імпартныя пошліны на ВК-тэлевізары, ЗВЧ-печы, кандыцыянеры і пыласосы.

У пачатку снежня Кансультацыйны камітэт па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) разгледзіць прапанову Беларусі аб павышэнні ставак увазных мытаў Мытнага саюза на некаторыя віды бытавой тэхнікі.

Беларускае МЗС у пачатку лістапада накіравала ЕЭК прапанову павысіць пошліны на імпарт тэлевізараў і манітораў з вадкакрысталічным або плазменным дысплеем з дзеючых у Мытным саюзе 10% да 16,7%, але не менш 42,5 еўра за штуку. Стаўку пошліны на мікрахвалевыя печы прапанавана павялічыць з 15 да 18%, на кандыцыянеры ў адзіным корпусе — з 0 да 13,3%, на спліт-сістэмы — з 0 да 10%, на пыласосы магутнасцю да 2000 Вт — з 5 да 12,5%.

Беларусь прапануе ўвесці новыя пошліны праз 13 дзён пасля афіцыйнай публікацыі новых ставак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?