ДТЗ адбылося сёння на вуліцы Лабанка. П'яны кіроўца урэзаўся на сваім аўтамабілі ў машыну, якая спынілася на чырвоны сігнал святлафора.
Гэтая машына з-за сутыкнення прасунулася ў бок двух пешаходаў - жанчыны з дзіцем. Апошні, паводле папярэдніх дадзеных, атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені. Падрабязнасці высвятляюцца.