ЗП «Вэлком» павысіла з 25 лістапада тарыфы на паслугі сувязі. Цэны для абанентаў сотавага аператара падняліся ў сярэднім на 8%.

Падаражэлі званкі, абаненцкая плата на галасавых тарыфных планах і SMS. Павелічэнне цэн таксама закранула выходныя міжнародныя званкі і дадатковыя паслугі. Павысіліся і тарыфы на паслугі, якія аказваюцца праз кантэнт-правайдараў з дапамогай адпраўкі SMS, MMS, USSD-запытаў і тэлефанаванняў на кароткія нумары.

Без змяненняў засталіся памеры штомесячных плацяжоў за абсталяванне, набытае раней у растэрміноўку, а таксама тарыфы на мабільны Інтэрнэт (абаненцкая плата і кошт трафіку).

Сотавы аператар velcom ў гэтым годзе ўжо павышаў тарыфы. З 1 жніўня на 7–9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?