Адказваючы на пытанні журналістаў на цырымоніі адкрыцця Luch Store 24 лістапада, першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў пра свой гадзіннік, які ён «носіць ужо шосты год».

Чыноўнік пахваліў новыя мадэлі гадзіннікаў «Luch», прадстаўленыя ў краме, але прызнаўся, што наўрад ці гатовы набыць яго для сябе.

— У мяне свой гадзіннік добры, мне падабаецца, — Уладзімір Сямашка не назваў марку. — Ён не каштуе некалькі тысяч даляраў. Можа быць, 200–300 даляраў. Я нашу яго ужо гадоў 6 і не адмаўляюся.

У параўнанні з гадзіннікамі іншых чыноўнікаў мадэль, якую носіць Уладзімір Сямашка, выглядае найбольш бюджэтнай.
Нагадаем, прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча сфатаграфавалі з гадзіннікам Girard-Perregaux Vintage 1945. У Мінску такі прадаецца за 37 тысяч даляраў. Гадзіннік дырэктара Дэпартамента аграпрамысловага комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі Надзеі Каткавец Maurice Lacroix Les Classiques LC2011-YP016-110 каштуе больш за тысячу даляраў.

***

24 лістапада ў Мінску адкрыўся першы магазін Мінскага гадзіннікавага завода «Luch», які ўваходзіць у кампанію Franck Muller. У ім прадстаўлена больш за 60 мадэляў гадзіннікаў. Самы танны з іх, з японскім механізмам, па кішэні нават студэнту. Ён каштуе каля 500 тысяч рублёў.

Самая дарагая мадэль Luch Tourbillon каштуе 125.000 — толькі не рублёў, а даляраў.
Прадстаўнік кампаніі Franck Muller Эге Цібін сказаў, што ў гэтай мадэлі 1300 дэталяў, тады як у звычайных гадзінніках 130–140. Механізм турбіён дазваляе нівеляваць дзеянне гравітацыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?