Егіпецкія суддзі заклікалі грамадзян краіны да агульнанацыянальнай забастоўкі супраць новага дэкрэта прэзідэнта Махамеда Мурсі. Гэта рашэнне было прынята на экстраным пасяджэнні саюза суддзяў.

Найвышэйшая судовая рада Егіпта, у сваю чаргу, абвінаваціла кіраўніка дзяржавы ў «нечуваных нападках» на судовую сістэму краіны.

Раней Мурсі забараніў судам адмяняць уласныя ўказы да таго часу, пакуль у краіне не з’явіцца новая канстытуцыя і не запрацуе новы парламент.

Згодна з прэзідэнцкім дэкрэтам, суддзі не маюць права распускаць канстытуцыйную асамблею, занятую падрыхтоўкай новага асноўнага закона краіны.

Акрамя іншага, указ Мурсі адкрывае магчымасць для паўторнага працэсу над людзьмі, якіх раней ужо судзілі за гібель удзельнікаў пратэстаў 2011 года.

Найвышэйшая судовая рада краіны заклікала Мурсі адклікаць выдадзены ў пятніцу дэкрэт.

Хоць прэзідэнт Егіпта пастаянна сцвярджае, што дзейнічае выключна ў інтарэсах абароны заваёваў рэвалюцыі, новы ўказ выклікаў буру пратэстаў па ўсёй краіне, якія суправаджаліся нападамі на офісы кіруючай партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?