Адкрыцця трох новых станцыяў «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» чакалі. Але нават хуткі позірк на схему Мінскага метрапалітэна дазваляе зразумець, што дзвюх лініяў для амаль што двухмільённай сталіцы недастаткова: агромністыя гарадскія плошчы застаюцца вельмі аддаленымі ад метро. Першыя ж сем станцыяў трэцяй лініі плануецца адкрыць толькі праз пяць гадоў.
Цяжка прадугледзець, якімі тэмпамі будзе развівацца Мінск і ці паспее метрапалітэн за ростам колькасці насельніцтва і пашырэннем гарадскіх межаў. Аднак мы можам паспрабаваць прааналізаваць дынаміку развіцця мінскага метро па трох сярэдніх паказчыках: сярэднегадавой колькасці новых станцыяў, працягласці шляхоў, што будуюцца штогод і колькасці станцыяў на 100 000 жыхароў горада. Параўноўваць мінскую «падземку» мэтазгодна з метрапалітэнамі гарадоў, блізкіх па колькасці насельніцтва да Мінска — Вены, Брусэля, Стакгольма, Прагі, Сафіі, Осла, Варшавы, Ташкента і Баку.
На жаль, Мінск значна прайграе «новым» еўрапейскім краінам і яшчэ больш — скандынаўскаму сацыялізму, а знаходзіцца бліжэй да сталіцаў былых рэспублік СССР — Ташкента і Баку. Бясспрэчным «метрарэкардсменам» з абраных намі гарадоў з’яўляецца Осла ў Нарвегіі, дзе на 925 тысячаў жыхароў прыходзіцца 105 станцыяў (хоць 15 з іх цяпер зачыненыя на рэканструкцыю). Не адстаюць Вена (101 станцыя) і Стакгольм (100 станцыяў). Горшыя за Мінск паказчыкі толькі ў Баку і Ташкенце. У сталіцы Азербайджана на больш чым два мільёны жыхароў з 1967 года было пабудавана адно 23 станцыі. А ў сталіцы сонечнага Узбекістана — 29 станцыяў на 2 мільёны 200 тысячаў жыхароў. 27 станцыяў (супраць 28 у Мінску) налічвае метро Сафіі, а гэты транспартны сродак з’явіўся ў сталіцы Балгарыі пры канцы
Найбольш разгалінаванай сеткай метро ў свеце з’яўляецца





