Следчы эксперымент быў праведзены ўвечары 20 лістапада. За рулём Porsche Cayenne і ў гэты раз быў кіроўца, які збіў хлопчыка ўвечары 13 лістапада. Каб следства з дапамогай сведак трагедыі магло ўстанавіць хуткасць аўтамабіля ў момант ДТЗ, Porsche прыйшлося сем разоў праехаць па тым жа маршруце.

Дзіця, якое выконвала падчас эксперыменту ролю загінулага Уладзіка, таксама 7 разоў выбягала на дарогу з рознай хуткасцю.

Па словах афіцыйнай прадстаўніцы Следчага камітэта РБ Юліі Ганчаровай, у эксперыменце ўдзельнічаў хлопчык такога ж, як загінулае дзіця, целаскладу і росту, ён быў апрануты ў цёмна-сінія штаны і чорную куртку.

— У выніку эксперыменту следства зрабіла выснову, што падазраваны меў поўную магчымасцю бачыць дзяцей, якія гулялі перад школай, і людзей ля будынка. Ён павінен быў разумець, што едзе па прылеглай да школы тэрыторыі.

Эксперымент паказаў, што кіроўца Porsche павінен быў і меў аб’ектыўную магчымасць бачыць дзіця за дзве секунды да наезду. Хуткасць яго была невялікай, ён не перавысіў 20 км/г, —
распавяла прадстаўніца Следчага камітэта.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?