Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі будзе пахмурна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночным захадзе невялікія ападкі, галоўным чынам дождж. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах рэспублікі слабы туман. Вецер паўднёвы 2–7 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 2°С, па ўсходзе да мінус 5°С, максімальная днём мінус 1 — плюс 5°С.

У Мінску ў суботу, 24 лістапада, без істотных ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі па горадзе слабы туман. Вецер паўднёвы 2–7 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — мінус 2°С, максімальная днём 0 — плюс 2°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі будзе таксама пахмурна з праясненнямі. У нядзелю, 25 лістапада, месцамі невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабыя туман, галалёд. Вецер паўднёвай чвэрці 4–9 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 4 — плюс 3°С, максімальная днём мінус 1 — плюс 4°С, па паўднёвым захадзе да плюс 6°С.

26 лістапада ноччу па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, галоўным чынам дождж. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабыя туман, галалёд. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4–9 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 2 — плюс 5°С, максімальная днём 0 — плюс 6°С, месцамі па паўднёвым захадзе да плюс 8°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?