Апеляцыйная інстанцыя Мінскага гаспадарчага суда адмовіла ўстанове «Платформа» ў задавальненні скаргі на рашэнне суда аб ліквідацыі. Паводле кіраўніка «Платформы» Андрэя Бандарэнкі, разгляд скаргі адбыўся пры адсутнасці прадстаўнікоў установы.

«Рашэнне было прынятае яшчэ 13 лістапада, прычым без нашага ўдзелу. Сакратар суда нібыта згубіла нашу заяву аб пераносе пасяджэння, а суддзя зрабіў выгляд, што нічога ўжо зрабіць немагчыма. Гэта ўсё дадаткова сведчыць пра тое, як працуюць суды ў Беларусі. Што да самога рашэння — нічога дзіўнага. Калі ёсць загад зверху пра закрыццё, то суддзі будуць закрываць вочы на закон, на сумленне і выконваць загад».

9 кастрычніка Мінскі гаспадарчы суд пастанавіў ліквідаваць установу «Платформа», якая займаецца абаронай правоў вязняў беларускіх турмаў. Рашэнне было прынятае паводле пазову да «Платформы» з боку падатковай інспекцыі Савецкага раёна Мінска. Прадстаўнікі «Платформы» назвалі прэтэнзіі падаткоўцаў надуманымі.

20 лістапада Андрэй Бандарэнка паведаміў, што ўжо накіраваная касацыйная скарга ў Вышэйшы гаспадарчы суд, а таксама пададзеная скарга ў пракуратуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?