Пытанні аптымізацыі работы Следчага камітэта абмяркоўваліся сёння падчас рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй СК Валянцінам Шаевым. На сустрэчы таксама прысутнічалі дзяржсакратар Рады бяспекі Леанід Мальцаў, старшыня КДБ Валерый Вакульчык і генеральны пракурор Аляксандр Канюк.
«Першыя месяцы работы Следчага камітэта паказалі неабходнасць карэкціроўкі колькасці і структуры гэтага камітэта», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.Як станоўчы момант ён адзначыў, што ў гэтым выпадку гаворка ідзе пра некаторае скарачэнне ранейшай пэўнай колькасці супрацоўнікаў ведамства.
«Што тычыцца структуры, то гэта працоўны момант, і мы дамаўляліся з вамі, што ў гэтым складзе прапанаваную новую структуру Следчага камітэта, калі мы з гэтым пагодзімся і ў гэтым ёсць неабходнасць, прымем ў найбліжэйшы час», — заявіў ён.
«Гэта правільна, што не сталі чакаць. Калі бачыце дзесьці нейкія вузкія месцы, недахопы, то іх трэба своечасова выпраўляць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён асабліва падкрэсліў, што сродкі, што вызваляюцца ў выніку аптымізацыі колькасці і структуры, павінны заставацца ў распараджэнні ведамства:«Будзь то КДБ, пракуратура, Следчы камітэт або міліцыя, грошы павінны застацца на развіццё гэтай структуры і для павышэння грашовага забеспячэння супрацоўнікаў». Аляксандр Лукашэнка даручыў Леаніду Мальцаву ўзяць дадзенае пытанне на кантроль.
Лукашэнка быў праінфармаваны аб асноўных напрамках прапанаванай аптымізацыі. У тым ліку абмяркоўваліся пытанні аб стварэнні міжраённых аддзелаў Следчага камітэта,больш кампактных структур падраздзяленняў з забеспячэннем ў той жа час задач па якасным і аб’ектыўным расследаванні крымінальных спраў.
0
0
0
0
0
0