Перад паездкай на «Міс Зямля» Наталля радыкальна змяніла колер валасоў.

Перад паездкай на «Міс Зямля» Наталля радыкальна змяніла колер валасоў.

У 2011 аспірантка Маскоўскай фінансавай акадэміі Наталля Пераверзева перамагла ў конкурсе «Міс Масква».

У 2011 аспірантка Маскоўскай фінансавай акадэміі Наталля Пераверзева перамагла ў конкурсе «Міс Масква».

У пачатку лістапада 23-гадовая аспірантка Маскоўскай фінансавай акадэміі Наталля Пераверзева, ураджэнка «салаўінай сталіцы» Расіі, горада Курска, паклала ў чамадан 94 матрошкі (на сувеніры), сукенку ў народным стылі з какошнікам, томік «Ганны Карэнінай» і адправілася на Філіпіны, прадстаўляць Расію на міжнародным конкурсе прыгажосці «Міс Зямля».

У 2010 годзе яна ўжо стала самай прыгожай дзяўчынай Масквы, атрымаўшы тытул «Міс Масква», а ў 2011 годзе была названая «Красой Расіі». Кожны, хто бачыў фота Наталлі, пагодзіцца, што не дарма.

Трэба заўважыць, што ўсе тытулы дзяўчына заваявала, быўшы цудоўнай бландынкай, але проста напярэдадні ад’езду на Філіпіны пафарбавала валасы ў чорны колер. «Я люблю мяняцца, гэта дапамагае адкрыць нешта новае ў сабе і настройвае на пазітыўны лад», — патлумачыла Краса Расіі.

Наступствы гэтых адкрыццяў новага ў сабе не прымусілі чакаць.

На сайце конкурсу «Міс Зямля» у кожнай з 94 удзельніц ёсць свая старонка — фота ў купальніку і невялікі аповяд пра сябе: пра дзяцінства, сям’ю, праблемы, якія хвалююць больш за ўсё.

Конкурс «Міс Зямля» адрозніваецца ад іншых сваёй экалагічнай скіраванасцю, адным з самых галоўных спаборніцтваў тут з’яўляецца прэзентацыя праекта, які прапануе рашэнне той ці іншай задачы.
Наталля Пераверзева, напрыклад, зняла фільм аб альтэрнатыўных крыніцах энергіі.
Удзельніцы таксама павінны пісьмова адказаць на пытанне «Чаму вы ганарыцеся сваёй краінай і што вы можаце для яе зрабіць?»

Пачала Наталля даволі прадказальна. «Я заўсёды ганарылася краінай, у якой жыву, — піша наша ўдзельніца. — Я не магу ўявіць сябе без яе. Мая краіна — гэта ўсё, што ў мяне ёсць, усе людзі, якіх я люблю, гэта ўсё, што мне дарагое».

Далей яна параўноўвае Расію са станістай, чырванашчокай дзяўчынай з казкі. А яшчэ

Расія, на думку Пераверзевай, нагадвае добрую карову
«з вельмі вялікімі вачыма, смешнымі рожкамі», якая вечна нешта жуе і дае «салодкае малако, што пахне лугавымі травамі і сонейкам».
«Але мая Расія — гэта таксама бедная краіна, якая пакутуе, бязлітасна разадраная прагнымі, несумленнымі, бязвернымі людзьмі.
Мая Расія — гэта вялікая артэрыя, з якой нешматлікія „абраныя“ адводзяць яе багацці.
Мая Расія — жабрачка. Мая Расія не можа дапамагчы сваім старым і сіротам», —
раптам рэзка змяняе тон з пастаральнага на выкрывальны 23-гадовая прыгажуня.

І далей самая прыгожая дзяўчына Масквы-2011 распавядае мільёнам людзей з усяго свету, якія заходзяць на сайт «Miss Earth» прагаласаваць за ўпадабаную удзельніцу, што

Расія — гэта яшчэ і «бясконцая каўказская вайна», што ў краіне, якая перамагла фашызм, квітнее нацыяналізм.

Пры гэтым

аспірантка Фінансавай акадэміі, унучка эканамістаў (дзядуля Наталлі быў прафесарам эканомікі, а бабуля — кандыдатам эканамічных навук) бачыць, падобна, і выйсце.
«Толькі мы можам палепшыць сітуацыю», — лічыць яна. І
заклікае быць актыўнымі і не заплюшчваць вочы на непрыемныя факты.
«Мы павінны старацца жыць не толькі ў якасці спажыўцоў, але і развіваць сябе, чытаць кнігі, слухаць цікавую музыку і быць зацікаўленымі ў навуковых дасягненнях, —
звяртаецца прэтэндэнтка на званне „Міс Зямля“. — Калі мы сур’ёзна пачнём клапаціцца пра сваю краіну, яна расквітнее і заззяе».
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?