Пасля візіту ў Тайланд прэзідэнт Барак Абама наведаў М’янму (колішнюю Бірму). Гэта першы у гісторыі візіт кіраўніка ЗША ў гэту краіну.

Барак Абама сустрэўся з прэзідэнтам Тэйнам Сэйнам, а таксама з лідарам апазіцыі Аун Сан Су Чжы

Сустрэча з ёй адбылася ў яе доме ў Рангуне, дзе яна правяла пад хатнім арыштам больш за 15 гадоў і была вызваленая ў 2010 годзе. Абама назваў Аун Сан Су Чжы «іконай дэмакратыі» і падкрэсліў важнасць таго, каб яе краіна «захавала імпульс дэмакратызацыі».

Афіцыйныя прадстаўнікі ЗША кажуць, што візіт прэзідэнта — гэта знак падтрымкі дэмакратычных рэформаў, якія пачаліся ў М’янме пасьля дзесяцігоддзяў жорсткай вайсковай дыктатуры.

Праваабаронцы паведамляюць, што прынамсі 50 бірманскіх палітвязняў былі вызваленыя напярэдадні візіту Абамы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?