Па стане на 16 лістапада 2012 года разгледжана пытанне аб прымяненні амністыі ў дачыненні да 14.155 асуджаных (усяго трапляюць пад амністыю 15.068 чалавек), якія ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі. Пра гэта паведамілі ў МУС Беларусі.

Начальнікамі папраўчых устаноў закрытага тыпу вынесены пастановы аб вызваленні ад далейшага адбывання пакарання 2.671 асуджанага.

Прынята рашэнне аб скарачэнні тэрміну пакарання на адзін год у дачыненні да 5.322 асуджаных. Адмоўлена ў прымяненні амністыі 6.162 асуджаным.

Нагадаем, апрача асоб, што ўтрымліваюцца пад вартай, закон Рэспублікі Беларусь "Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы" ад 9 ліпеня 2012 года распаўсюджваецца на асуджаных, да якіх прыменена пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. З такой катэгорыі пад амністыю трапляюць больш як 7,5 тыс. чалавек. Па стане на 1 лістапада 4.842 асуджаныя вызвалены ад далейшага адбывання пакарання, 1.957 тэрмін скарочаны на год.

Закон утрымлівае пералік асоб, на якіх дзеянне амністыі не распаўсюджваецца. Сярод іншых асуджаныя, якія ўхіляюцца ад адбывання пакарання, аб'яўленыя ў вышук, злосныя парушальнікі рэжыму, тыя, хто не пагасіў ўрон, а таксама тыя, да каго цягам 2005—2012 гадоў амністыя або памілаванне ўжо прымяняліся, але якія зноў учынілі наўмыснае злачынства ў перыяд нязнятай ці непагашанай судзімасці.

Закон аб амністыі ўвайшоў у сілу 11 ліпеня. Ён павінен быць выкананы цягам шасці месяцаў з дня афіцыйнага апублікавання.

Пры рэалізацыі закона з папраўчых устаноў закрытага тыпу меркавалася вызваліць прыкладна 2.180 зняволеных, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу — прыблізна 700.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?