Як вы ставіцеся да таго, што ўлады хочуць прадаць ААТ «Гродна Азот» — самае буйное прадпрыемства горада? Меркаваннямі дзеляцца гродзенцы.

— Што я магу сказаць? Я думаю, што беларусы ўсё-такі павінны свае прадпрыемствы мець, не ўсё ж мы павінны прадаваць. І працоўная сіла там наша. Ведаю, што расіяне на АЭС у Астраўцы кажуць: беларусы нам не патрэбны, мы самі справімся. А нашы прыехалі, каб працаваць там. Так тады і на «Азоце» будзе: не патрэбны будуць. Атрымліваецца, усё прадаем цяпер наша беларускае.

— Я думаю, калі гродзенскае — значыць гродзенскае. Расійскае хай будзе расійскае, а наша — нашым няхай. Я лічу, не трэба прадаваць, няхай застанецца нашым.

— Я сумняваюся, я б не прадавала. Сваё, тым болей мае марку, мае рэалізацыю прадукцыя — чаго прадаваць? Што ён ужо такі стаў лядашчы? Не!

— Думаю, што не трэба, няхай стаіць. Думаю, што гродзенцам патрэбны «Азот». Тым болей столькі людзей працуе на гэтым прадпрыемстве.

— Не прадаваць, гэта ж дзяржаўнае.

— Не магу сказаць, таму што не ведаю — каму прадаецца, што ад гэтага будзе? Ці будзе прадпрыемству лепш? Ці будуць інвестыцыі, ці будзе развівацца? Можа, тады і ёсць сэнс прадаваць. Для таго, каб зразумець гэта, трэба мець інфармацыю.

— Думаю, не трэба. Ну як можна такую сваю маёмасць прадаваць? Яго трэба, наадварот, захоўваць, прымнажаць, а не прадаваць. Прадаць проста, а потым будзе не наша.

— Не, канечне, усё-такі прыбытак гораду дае.

— «Азот» — прадпрыемства горадаўтваральнае, і вельмі шмат гродзенцаў працуе на ім. Безумоўна, ніколі не хочацца прадаваць сваё, гэта адназначна. Іншая справа, што «Азот» — такая «бомба», якая можа калі-небудзь і «выстраліць». У якім ён цяпер стане — мне цяжка сказаць, і што дасць гэты продаж? Можа гэта дасць мадэрнізацыю, большую бяспеку для горада. У любым выпадку не хацелася б цалкам прадаваць. Калі цалкам прадаеш, лічы, што ты ўжо не гаспадар. Хочацца быць усё-такі на сваёй зямлі гаспадаром.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?