Здымак ілюстрацыйны.

Здымак ілюстрацыйны.

Японская тэкстыльная кампанія Seiren пачала продаж незвычайнай бялізны. Паводле вытворцаў, тканіна, з якой зробленыя трусы (майткі), здольныя паглынаць непрыемныя пахі.

Бялізна Deoest ужо стала сапраўдным хітом продажаў сярод японскіх бізнэсменаў. Аднак вядома, што ў наяўнасці маюцца і жаночыя -- ружовыя -- мадэлі. Сэнс у наступным: пах паглынаецца ў тым выпадку, калі выпадкова падзьме вецер. У аснове ляжаць керамічныя часціцы, інтэграваныя ў валокны тканіны. Гэта камбінацыя паглынае і нейтралізуе непрыемныя пахі.

На распрацоўку бялізны пайшло некалькі гадоў. У першую чаргу, прадукт разлічаны на пацыентаў, якім неабходны догляд. Таму бальніцы могуць стаць асноўнымі пунктамі продажаў. На гэты момант у асартыменце кампаніі налічваюцца 22 мадэлі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?