Адзін праграмер запрасіў да сябе ў машыну другога, разам з сям'ёй.

Адзін праграмер запрасіў да сябе ў машыну другога, разам з сям'ёй.

Паліцыя мяркуе, што кіроўца задрамаў за рулём уначы. Фота Яраслава Касматкі, dzienniklodzki.pl.

Паліцыя мяркуе, што кіроўца задрамаў за рулём уначы. Фота Яраслава Касматкі, dzienniklodzki.pl.

Пасля здарэння машына загарэлася. Фота Яраслава Касматкі, dzienniklodzki.pl.

Пасля здарэння машына загарэлася. Фота Яраслава Касматкі, dzienniklodzki.pl.

Трое загінулі, дзіця пры смерці. Фота Яраслава Касматкі, dzienniklodzki.pl.

Трое загінулі, дзіця пры смерці. Фота Яраслава Касматкі, dzienniklodzki.pl.

Як паведамляла НН, Subaru Forester з беларускімі нумарамі разбіўся на з’ездзе з кальцавой польскага горада Лодзь уначы 18 лістапада.
Аўтамабіль ударыўся ў бетонную агароджу і загарэўся.
Сярод загінулых — два праграмісты, якія працавалі ў нямецкім прадстаўніцтве беларускай ІТ-кампаніі«EPAM-systems» у Франкфурце-на-Майне.
Адзін з іх — 31-гадовы Віктар, ехаў разам з жонкай Юліяй і 2-гадовым сынам Сямёнам. Яны толькі летам перабраліся ў Германію.

Тры чалавекі ў машыне загінулі.

Двухгадовае дзіця цудам засталося жывое: пры аварыі яго выкінула з машыны.
Гэта яго і ўратавала. Медыкі вярнулі яго да жыцця, але стан яго па-ранейшаму вельмі цяжкі. Яно ляжыць у «Цэнтры здароўя маці-полькі» ў Лодзі (Польшча).
Знаёмыя праграмісты з EPAM кажуць, што ў Віктара былі білеты на самалёт, але ён прыняў прапанову калегі Івана паехаць на аўто.

Паліцыя мяркуе, што кіроўца мог заснуць за рулём.

У кампаніі пакуль адмаўляюцца ад каментарыяў. Сябры пішуць, што праграмісты занадта доўга прастаялі на мяжы і таму кіроўца быў змучаны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?