Паводле звестак Белстата, у студзені-кастрычніку гэтага года рэалізацыя гарэлкі павялічылася на 1,2% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам.
Прададзена 10 млн. 5,1 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 49,8% (у студзені-кастрычніку 2011 года — 45,6%).

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту за дзесяць месяцаў склала 10,6%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 13,2 трлн. рублёў.

Піва за дзесяць месяцаў 2012 года прададзена 29 млн. 178,1 тыс. дал, што на 1,2% больш за аналагічны леташні паказчык. Доля гэтага напою ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 14,6% (за студзень-кастрычнік2011-га — 13,3%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 1 млн. 609,8 тыс. дал (на 7,4% менш), вінаградных він — 2 млн. 563,6 тыс. дал (на 2,2% больш), пладовых він — 9 млн. 854,1 тыс. дал (на 26,8% менш). Пладовыя віны занялі 22,1% у аб’ёме продаж алкагольнай прадукцыі (у студзені-кастрычніку 2011 года — 28%).

Каньяку і брэндзі прададзена 202,1 тыс. дал (на 24,7% менш), пеністых він і шампанскага — 1 млн. 116,3 тыс. дал (на 6,1% больш), слабаалкагольных напояў — 715,3 тыс. дал (на 1,7% больш).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?