Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, тавараабарот з краінамі ЕС у студзені-верасні 2012 года павялічыўся на 22,3% і склаў 21 млрд. 363,5 млн. долараў.

Экспарт павялічыўся на 32,1% (14 млрд. 871,9 млн. долараў), імпарт вырас на 4,4% (6 млрд. 491,6 тыс. долараў). Станоўчае сальда склала 8 млрд. 380,3 млн. долараў.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў студзені-верасні 2012 года былі:
Расія (46,9% агульнага аб’ёму тавараабароту), Нідэрланды (9,9%), Украіна (8,4%), Латвія (4,5%), Германія (4,4%), Кітай (2,7%), Польшча (2,4%), Літва (1,7%), Італія (1,6%), Бразілія (1,2%).

З агульнага аб’ёму беларускага экспарту на долю Расіі прыпадала 32,9%, іншых краін СНД — 15,5%, краін ЕС — 41,2%, астатніх краін — 10,4%. Імпарт з Расіі склаў 61,6% агульнага аб’ёму імпарту, іншых краін СНД — 5,4%, краін ЕС — 18,7%, астатніх краін — 14,3%.

Экспарт тавараў у Расію склаў 11 млрд. 859,4 млн. долараў ЗША, што на 9,1% больш, чым за студзень-верасень 2011 года; імпарт з Расіі — 21 млрд. 409,1 млн. (на 18,2% больш).

Аб’ём экспарту ва Украіну дасягнуў 4 млрд. 253 млн. долараў (у 1,45 разу больш), імпарту ў Беларусь з гэтай краіны — 1 млрд. 681,5 млн. (на 13,8% больш).

У Нідэрланды экспартавана тавараў на 6 млрд. 703,7 млн. долараў (у 1,63 разу больш паказчыка студзеня-верасня 2011 года), імпартавана з гэтай краіны на 316,2 млн. (на 4,4% больш).

У Латвію экспарт вырас у 1,35 раза да 3 млрд. 79,8 млн. долараў, імпарт з гэтай краіны — на 19,4% да 106,4 млн. долараў.

У Германію у студзені-верасні 2012 года экспартавана тавараў на 1 млрд. 305 млн. долараў (на 5,3% менш), імпартавана з гэтай краіны 1 млрд. 837,1 млн. (на 0,3% больш).

Аб’ём экспарту ў Кітай склаў 387,1 млн. долараў (на 15,6% менш), імпарту — 1 млрд. 549 млн. (на 4,6% больш).

Экспарт у Польшчу склаў 740,1 млн. (на 15,5% менш), імпарт з гэтай дзяржавы — 977,6 млн. (на 3,8% больш).

Экспарт у Літву склаў 935,9 млн. (на 61,2% больш), імпарт — 256,5 млн. (на 17,9% больш).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?