Следчым камітэтам завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксандра Варламава — дырэктара ПУП «Агенцтва моды Сашы Варламава», былога мастацкага кіраўніка цэнтра сучаснага стылю і моды Universum models упраўлення па справах культуры БДУ, былога намесніка старшыні арганізацыйнага камітэта рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды» і начальніка Цэнтра маладзёжнай моды БДУ.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, Варламаву прад’яўлена канчатковае абвінавачанне ва ўчыненні злачынстваў, якія прадугледжваюць адказнасць за ўчыненне махлярства ў асабліва буйным памеры (ч.4 арт. 209 КК), крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры (ч. 3 арт. 210 КК), прысваенне маёмасці (ч. 2 арт. 211 КК), ухіленне ад выплаты падаткаў (ч. 1 арт. 243 КК), злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 424 КК).

У якасці сведак па крымінальнай справе дапытана больш як 800 чалавек. Пацярпелымі прызнаныя 353 асобы.

Паводле даных следства, агульны матэрыяльны ўрон, нанесены злачыннымі дзеяннямі Варламава, склаў больш як 1 млрд. 200 мільёнаў рублёў.

Матэрыялы крымінальнай справы перададзены ў Генеральную пракуратуру для прыняцця рашэння аб накіраванні ў суд. Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачванага ў выглядзе змяшчэння пад варту не змянялася.

Варламаў быў змешчаны пад варту 20 мая 2011 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?