Швейцарскі Girard-Perregaux Vintage 1945. Калібр GP 3300, ружовае золата. Калекцыя 2011 года.

Швейцарскі Girard-Perregaux Vintage 1945. Калібр GP 3300, ружовае золата. Калекцыя 2011 года.

Гадзіннік у мінскай краме.

Гадзіннік у мінскай краме.

Яшчэ адзін гадзіннік Мясніковіча.

Яшчэ адзін гадзіннік Мясніковіча.

Прэзідэнты і іх гадзіннікі. Інфаграфіка радыё «Свабода».

Прэзідэнты і іх гадзіннікі. Інфаграфіка радыё «Свабода».

Блогер Віктар Малішэўскі даведаўся, колькі каштуе гадзіннік прэм’ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча, з якім той прыйшоў на Беларускі інвестыцыйны форум. Здымак гадзінніка зрабіў фатограф Антон Матолька.

«І што вы думаеце? Гэта швейцарскі Girard-Perregaux Vintage 1945. Калібр GP 3300, ружовае золата. Калекцыя 2011 года.
Выдатны выбар, так, — піша Малішэўскі. — І кошт нішто сабе.
Такі я ў Мінску знайшоў у краме на Камсамольскай, каштуе ён у нас 317 796 800 рублёў.
Не самы, дарэчы, дарагі ў той краме», — дадае ён. Калі пералічыць у даляры, атрымліваецца больш за $37 тысяч.
Гэта ўдвая даражэй за гадзіннік Patek Philippe Calatrava 5120j, які належыць Аляксандру Лукашэнку.
Праўда, да мільянера Юрыя Чыжа яму ўсё адно далёка. Той носіць гадзіннік, даражэйшы за $400 тысяч.

Мяркуючы па фота на ўрадавым сайце, Girard-Perregaux Vintage 1945 — не адзіны гадзіннік прэм’ер-міністра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?