З завяшчання Балгарскага патрыярха Максіма стала вядома, якой маёмасцю ён валодаў.

Памерлы патрыярх не меў асабістых банкаўскіх рахункаў, якіх-небудзь зберажэнняў, асабістых каштоўных прадметаў і нерухомасці.
Яго маёмасцю можна назваць толькі тыя прадметы, якія ён набыў на ўласныя грошы: гэта кнігі, наручны гадзіннік «Прамень» і старая друкарская машынка «Кантыненталь», якую ён купіў у знаёмага адваката ў 1968 годзе. «Мэрсэдэс», на якім ездзіў патрыярх Максім, быў выпушчаны 21 год таму.
Служыцелі Сафійскай мітраполіі распавялі, што ўвесь час свайго патрыяршаства ён пражыў у маленькім пакойчыку ў будынку Сафійскай мітраполіі, мэбліроўка якой ўключала кушэтку, дубовае бюро, кніжную этажэрку і тры крэслы для наведвальнікаў.
Ён не любіў марнатраўства, таму яго стол звычайна уключаў сціплыя стравы, а самым вялікім далікатэсам лічылася запечаная скумбрыя.
Патрыярх Максім атрымліваў зарплату ў памеры 680 леваў (каля 340 еўра), з якіх 100 леваў пакідаў сабе, а астатнія перадаваў дзіцячаму дому для дзяцей-сірот са слабым зрокам.
Гэтаму дзіцячаму дому ён штомесяц перадаваў грошы амаль 30 гадоў.

* * *

Патрыярх Балгарскі Максім памёр 6 лістапада 2012 года на 99-ым годзе жыцця. Кіраўніком мясцовай праваслаўнай царквы быў абраны ў 1971 годзе.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?