У Міністэрстве эканомікі лічаць рэальным укласціся ў прагноз па інфляцыі не больш як 22% на канец года. Пра гэта заявіў 14 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра Аляксандр Ярашэнка.

Ён адзначыў, што за дзесяць месяцаў 2012 года індэкс спажывецкіх цэн склаў 118,1%, інфляцыя ў кастрычніку — 1,8%. У кастрычніку найболей істотна падаражэлі бензін, ялавічына, малако, тытунёвыя вырабы, алкаголь.

Ярашэнка прывёў дынаміку змянення цэн на шэраг харчовых тавараў у студзені-верасні.
На рыбу і рыбапрадукты індэкс цэн склаў 103,7% (летась — 248,4%), крупы і бабовыя — 96,3% — фактычна дэфляцыя (207,5% летась), макаронныя вырабы — 101,2% (181%), мяса і мясапрадукты — 116,8% (229,6%), агародніна — 77,5% (128,7%), садавіна — 98,3% (239,9%).

«Калі сярэднямесячны ўзровень цэн захаваецца, як быў у кастрычніку, то мы ўкладземся ў прагноз 22%», — упэўнены намеснік міністра эканомікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?