Міністэрства фінансаў Беларусі да канца 2012 года ажыццявіць размяшчэнне дзяржаўных валютных аблігацый сярод насельніцтва. Пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.

«Гэта будзе невялікая сума. Мы плануем прыцягнуць да 50 млн. долараў за кошт эмісіі аблігацый для фізічных асоб, намінаваных у валюце», — расказаў ён. Паводле слоў Ермаловіча, выпуск валютных аблігацый для насельніцтва будзе альтэрнатывай банкаўскім дэпазітам. «Гэта значыць — новы інструмент для зберажэнняў насельніцтва», — адзначыў чыноўнік.

Пры гэтым намеснік міністра падкрэсліў, што гэта не з’яўляецца значнай крыніцай паступленняў у казну дзяржавы. «50 млн. долараў для агульнай фінансавай карціны, для стратэгіі кіравання доўгам нічога не даюць.

Але для насельніцтва гэта альтэрнатыўны варыянт укладанняў. У насельніцтва з’яўляецца больш шырокі інструментарый для зберажэнняў нароўні з банкаўскімі дэпазітамі і IPO», —
канстатаваў Ермаловіч.

Паводле яго слоў,

узровень даходнасці па валютных аблігацыях для насельніцтва будзе вызначацца попытам і прапановай. Мінфін мае намер арыентавацца на тую даходнасць, якая сёння прадастаўляецца валютнымі аблігацыямі для юрыдычных асоб (7,5%.).
«Можа быць, крыху ніжэй, але ўсё будзе залежаць ад попыту і прапановы», — удакладніў намеснік міністра. У любым выпадку, упэўнены ён, гэта будзе досыць прывабны інструмент для інвеставання.

Намеснік міністра фінансаў таксама не выключыў новых выпускаў валютных аблігацый для юрыдычных асоб.

Нагадаем, пачынаючы з 5 кастрычніка гэтага года і па сённяшні дзень Мінфін Беларусі размясціў сярод юрыдычных асоб — рэзідэнтаў чатыры выпускі доўгатэрміновых валютных аблігацый на агульную суму 218 млн. долараў ЗША (два выпускі па 100 млн. долараў, адзін — на 10 млн. долараў і яшчэ адзін — на 8 млн. долараў).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?