Здымак на Хартыі.

Здымак на Хартыі.

На udf.by.

На udf.by.

У гэты дзень быў зроблены здымак.

У гэты дзень быў зроблены здымак.

Мінэнерга Расіі ацэньвае страты ад беларускай кантрабанды растваральнікаў ў $1,5–2,5 мільярда. Гэтую навіну сайт «Хартыя-97» ілюстраваў фотаздымкам Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна і Дзмітрыя Мядзведзева.

Каментар Аляксандра Алесіна на гэтую самую тэму сайт udf.by. ілюстраваў той жа фоткай. Толькі Лукашэнка на ёй менш згорблены і не такі худы.

Гэты здымак быў зроблены агенцтвам ІТАР-ТАСС 25 лістапада 2011 падчас пасяджэння Вышэйшай дзяржрады Саюзнай дзяржавы 25 лістапада ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Горкі.

Здымак на udf.by сапраўды арыгінальны, а вось «Хартыя-97» прыбегла да рэтушавання.

Рэтушаванне Лукашэнкі таксама грашаць дзяржаўныя СМІ, толькі робіцца гэта, каб амаладзіць яго, паказаць у лепшым святле. А вось «Хартыя-97» скарыстала той жа прыём з адваротнай мэтай.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?