Ірландская авіякампанія Ryanair, якая перанесла частку рэйсаў з Каўнаса (Коўны) у Вільню, з вясны зноў будзе рабіць больш рэйсаў з Каўнаса.
Прадстаўнікі аэрапорта сцвярджаюць, што пакуль афіцыйных дамоўленасцей няма.

Міністр транспарту і камунікацый Літвы Элігіюс Масюліс у сваім профілі ў Facebook абвясціў, што вясной «Ryanair верне многія рэйсы ў Каўнаскі аэрапорт. З канца сакавіка ўжо прадаюцца квіткі ў дзевяці напрамках. Канчатковы расклад высветліцца крыху пазней».

Прадстаўнік Каўнаскага аэрапорта Юратэ Балтрушайціце сказала, што пакуль афіцыйнай інфармацыі аб рэйсах Ryanair і канкрэтных дамоваў з Ryanair у аэрапорта няма.

«Зараз ідуць перамовы аб маршрутах, але подпісы пад дамовамі яшчэ не пастаўленыя», — сказала яна.

З 7 лістапада з Каўнаса ў Вільню Ryanair перанесла пяць маршрутаў. У Каўнаскім аэрапорце ў зімовы сезон засталіся рэйсы ў Брысталь, Дублін, Франкфурт і Лондан.

Палёты Ryanair з-за сваёй таннасці, карыстаюцца вялікім попытам у тым ліку і сярод беларусаў, што маюць візы і магчымасці лётаць з-за межаў краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?