Згодна з вынікамі новага даследавання, некаторыя формы алергіі варта разглядаць як фактары рызыкі развіцця сардэчных захворванняў. Навукоўцы прааналізавалі звесткі пра больш за 8 600 чалавек ва ўзросце 20 гадоў і старэйшых. 18% апытаных скардзіліся на свісцячае дыханне і 46% пакутавалі ад сімптомаў алергічнага рыніту і кан’юктывіту. У выніку аказалася, што распаўсюджаныя алергіі і хваробы сэрца часта ідуць рука аб руку.

Навукоўцы супаставілі звесткі пра алергіі і хваробы сэрца, і аказалася, што праблемы з сэрцам былі ў 13% тых, хто цярпеў ад свісцячага дыхання і ў 5% людзей з рынітам і кан’юктывітам, а таксама ў 4% тых, хто не цярпелі ад алергіяў.
Калі былі ўлічаныя іншыя фактары, такія як астма, навукоўцы зрабілі выснову, што рызыка развіцця хваробаў сэрца павышаецца ў 2,6 разу, калі ў чалавека назіраецца свісцячае дыханне, і на 40% — у выпадку сімптомаў рыніту і кан’юктывіту. Асабліва выразна прасочвалася гэтая ўзаемасувязь у людзей пасля 50 гадоў.
Даследнікі лічаць, што запаленне, якое спадарожнічае алергіям, робіць сценкі сасудаў менш эластычнымі, прыводзячы да праблем з сэрцам.
Таксама, у некаторых людзей могуць быць гены, звязаныя як з алергямі, так і з сардэчнымі захворваннямі. У кожным выпадку, казаць аб тым, што алергіі прыводзяць да праблем з сэрцам яшчэ рана, аднак гэтая асацыяцыя павінна насцярожыць спецыялістаў і пацягнуць за сабой новыя даследаванні.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?