Сябры Грамадскага аргкамітэта па правядзенні Года памяці ахвяраў таталітарызму ў Беларусі адрэагавалі на «несправядлівыя і паклёпніцкія словы старшыні КХП-БНФ Зянона Пазняка».

«Недапушчальна дзяліць памяць пра бязвінна загубленных ахвяраў сталінізму па нацыянальнай, канфесійнай ці сацыяльнай прыкметах. Мы супраць любых спробаў манапалізацыі праўды на гісторыю палітрэпрэсій 1920-1950-х гадоў. Мы супраць любых спробаў «прыватызацыі» месцаў расстрэлаў і пахаванняў ахвяраў сталінскага тэрору»,

— гаворыцца ў звароце да беларускай грамадскасці.

Такі зварот стаў адказам на выказвані Зянона Пазняка пра Курапаты. Калі палітык не падтрымаў ініцыятыву з адкрыццём на месцы масавых расстрэлаў памятнага знака закатаваным польскім афіцэрам, а гісторыка Ігара Кузняцова абвясціў персонай нон-грата ў Курапатах. Таксама ён адмовіў ініцыятыву грамадскай кампаніі «Гавары праўду» і руху «За свабоду» аб гуртаванні сілаў вакол Курапатаў.

«Ахвяры з катамі не яднаюцца»,

заявіў Пазняк.

Зварот падпісалі былыя вязні ГУЛАГу Уладзімір Раманоўскі і Сяргей Ханжанкоў, старшыня Беларускай асацыяцыі палітычных рэпрэсій Зінаіда Тарасевіч, гісторыкі Ларыса Андросік і Ігар Кузняцоў, культуролаг Вацлаў Арэшка, каардынатар грамадскай ініцыятывы «За Волю» Ганна Шапуцька, каардынатар кампаніі «Пакаянне» БХД Валерыя Чарнаморцава, журналіст Марат Гаравы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?