Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Георгій Кандрацьеў назваў гульцоў, якіх ён выклікаў для ўдзелу ў таварыскім матчы супраць каманды Ізраіля.
У склад увайшлі 18 чалавек, паведамляе афіцыйны сайт Беларускай федэрацыі футбола.

Гэта: Аляксандр Гутар, Максім Бардачоў, Рэнан Брэсан, Аляксандр Валадзько, Ягор Філіпенка (усе — БАТЭ), Сяргей Верамко, Дзмітрый Верхаўцоў, Сяргей Карніленка (усе — «Крылы Саветаў», Самара), Станіслаў Драгун, Віталь Трубіла (абодва — «Дынама», Мінск), Аляксандр Мартыновіч, Сяргей Кісляк (абодва — «Краснадар»), Ян Цігараў («Лакаматыў», Масква), Сяргей Балановіч («Шахцёр», Салігорск), Уладзімір Хвашчынскі («Брэст»), Ілья Алексіевіч («Гомель»), Максім Жаўнерчык («Кубань»), Антон Пуціла («Фрайбург», Германія).

Сустрэча пройдзе 14 лістапада ў Іерусаліме. Беларуская каманда збярэцца 12 лістапада і ў гэты ж дзень чартарным рэйсам вылеціць у Ізраіль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?