Экскурсійны двухпавярховы аўтобус, як чакаецца, пачне курсіраваць па Мінску ў снежні. Пра гэта паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Ігар Карпенка.

Пакуль для правядзення аўтобусных экскурсій па сталіцы плануецца пусціць 1 двухпавярховы аўтобус - "даблдэкер". Для пасажыраў аўтобуса будзе працаваць шматмоўны аўдыёгід.

У аўтобусе можна будзе пачуць экскурсію на нямецкай, іспанскай, італьянскай і французскай мовах. Мяркуецца, што аўдыёгід таксама будзе прамаўляць на арабскай і кітайскай.

Працягласць экскурсіі складзе паўтары гадзіны. У дзень аўтобус будзе здзяйсняць некалькі рэйсаў па розных маршрутах, іх колькасць будзе залежаць ад попыту на маршрут з боку турыстаў.

Цана квітка будзе перавышаць кошт звычайнага талона. Праект рэалізуе прыватная кампанія

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0