Натоўпы моладзі, вялікая чарга ў касу і незадаволенасць гледачоў («фільм паказваюць трэці раз, адкуль жа столькі людзей?») можна было заўважыць 7 лістапада насупраць Дома кіно. Адкуль ажыятаж? 7 лістапада ў трэці раз прайшоў паказ фільма «У тумане» рэжысёра Сяргея Лазніцы ў рамках кінафестывалю «Лістапад». Карціна адкрыла фестываль адначасова ў двух кінатэатрах Мінска 2 лістапада. У трэці раз, як і ў два папярэднія, у зале быў аншлаг, некаторым гледачам прыйшлося сядзець на прыступках.
Фільм прадставіў сам рэжысёр Сяргей Лазніца: «Мне вельмі прыемна прадставіць гэты фільм тут, у Мінску. Кіно знята паводле аповесці Васіля Быкава. Я хацеў бы падзякаваць» Беларусфільму» і Беларусі, якія бралі ўдзел у гэтым фільме. Для мяне гэта было вельмі важна.
У фільма 5
Tut.by ўдалося пагутарыць з Сяргеем Лазніцам.
— Чаму вы звярнуліся менавіта да Быкава? Чым вас прыцягнула менавіта гэтая аповесць?
— Гэта вельмі моцная аповесць, таму і прыцягнула.
— Вы асабіста былі знаёмыя з Васілём Быкавым. Ці праўда, што Быкаў паспеў азнаёміцца са сцэнаром будучага фільма і ўхваліў экранізацыю?
— Асабіста знаёмы не быў. Я меў зносіны з Васілём Быкавым па тэлефоне. У гэты час ён ужо хварэў і жыў у Германіі ў
Са сцэнаром пазнаёміць не паспеў. Але я размаўляў з ім пра Беларусь, пра стан рэчаў, пра аповесць «У тумане», трохі пагаварылі аб тым, што я збіраюся зрабіць. Васіль Быкаў прасіў мяне не прыцягваць яго да працы. Але з размоваў з Быкавым я змог запазычыць тое, што было вельмі важным для мяне. Ён пажадаў мне ні пуха ні пяра.
— Для набліжанасці да Беларусі ў ідэале здымаць карціну трэба было ў Беларусі. Чаму ж здымкі фільма праходзілі ў Латвіі?
— Пейзаж у фільме абсалютна беларускі. Латвійскі горад Даўгаўпілс, дзе праходзілі здымкі фільма, калісьці быў Віцебскай губерняй. Вакол яго знаходзяцца беларускія вёскі.
Яшчэ варта адзначыць вытворчыя пытанні, дзе і наколькі зручна рабіць фільм. Напрыклад,
Латвія вяртае падатак з усіх грошай, выдаткаваных на здымкі на тэрыторыі іх краіны. Гэта каля 20–25 працэнтаў.Напрыклад, калі вы патрацілі адзін мільён, то 250.000 вам вяртаюць. Гэта вельмі сур’ёзная сума, і тут прадзюсару даводзіцца задумацца, дзе больш плюсаў, а дзе больш мінусаў.
— Колькі часу сышло на стварэнне карціны, пошук герояў і здымкі фільма «У тумане»?
— Ад пачатку задумкі сышло каля двух гадоў. Улетку ў 2010 годзе правёў першы кастынг і гэтым жа летам пачаў ездзіць па лакацыях, шукаць месца для здымак. Першай, вядома ж, была Беларусь.
Я аб’ездзіў усю Вушаччыну, бліжэйшыя раёны. Магу адзначыць, што раёны вельмі добра развітыя. А мне патрэбна была глухая тэрыторыя,дзе ёсць жвіровыя дарогі, слупы, лініі перадач. Гэта складана было знайсці ў Беларусі, Літве, Польшчы. Але калі я ўбачыў латвійскі горад Даўгаўпілс, адразу зразумеў, што гэта тое месца, што трэба.
— Пасля таго як карціну «У тумане» убачылі тысячы гледачоў, можа быць, ёсць нейкія моманты, якія вы хацелі б змяніць, дапрацаваць?
— Нічога не хацеў бы мяняць. Фільм зроблены, значыць гатовая карціна. Усе памылкі, калі яны ёсць, каштоўныя тым, што яны памылкі. Гэта ўжо захаваная гісторыя.
— Колькі разоў вы самі глядзелі гэтую карціну ў гатовым варыянце, як глядач?
— Напэўна, дзесяць разоў.
— Калі казаць пра беларускі кінематограф, то чаго сёння не хапае беларускаму кіно, на ваш погляд?
— Не хапае самога кінематографа — гэта адна вялікая праблема. Калі ў Беларусі нешта з’яўляецца — гэта вялікая рэдкасць.
Для таго каб існаваў кінематограф, неабходная індустрыя. Таму што фільм — гэта не адзін рэжысёр, гэта група з 70 чалавек. Усе гэтыя людзі павінны быць у працоўным, баявым стане,яны павінны быць гатовыя да выканання пэўных задач. Гэта значыць, што людзі павінны працаваць ўвесь час. Таму што, калі чалавек не працуе, ён губляе навыкі.
Калі ўмоўна ўзяць фільм з баявымі дзеяннямі, то, адпаведна, павінна быць добрая баявая група і добры бюджэт на гэта.
Калі не робяцца карціны, то адкуль возьмуцца прафесіяналы?У Беларусі ёсць прафесійныя хлопцы, якія, у асноўным, працуюць з расійскімі карцінамі. Але гэта не мае дачынення да беларускага кінематографа.
Беларусь павінна вырабляць 15–20 карцін у год, а можа, і таго больш. Гэта прыкладна 15–20 мільёнаў еўра, калі браць бюджэт карціны ў адзін мільён.Гэта малабюджэтная карціна, але фільм можна годна зрабіць. Калі будзе гэтая падтрымка, тады і людзі з добрымі ганарарамі будуць адчуваць сябе годна, яны не будуць падпрацоўваць у расійскіх серыялах. Калі гэтага няма, то руху далей таксама няма.
І нават калі ў краіне ёсць маладыя таленавітыя людзі, якія могуць зняць адну, другую, трэцюю карціну, яны рана ці позна спакойна сядуць на цягнік і паедуць на ўсход ці на захад.
Думаю, для таго, каб беларускае кіно развівалася і не стаяла на месцы, трэба ўводзіць заканадаўчую базу і фінансаванне.
— Кінафестываль «Лістапад» праходзіць у Мінску ў
— У гэтых фестываляў розныя задачы. Канскі фестываль — гэта заканадаўца моды ў сусветным кіно. Яны спрабуюць адсочваць і падтрымліваць тэндэнцыі сусветнага кіно, мовы, рэжысёраў, якія робяць сучасныя фільмы. А вось задача фестывалю «Лістапад» — папулярызаваць кіно ў Беларусі. Наколькі я назіраю за тым, як фестываль развіваецца, яму ўдаецца гэта на славу.
З году ў год кінафестываль становіцца больш сур’ёзна і сур’ёзней. Думаю, што ў нейкі момант ён пачне канкураваць з фестывалямі суседніх краін.Збоку так здаецца, што кіно — гэта проста так мастацтва, і нас гэта не вельмі цікавіць. На самай жа справе магчымасць
зрабіць складаную карціну з ідэяй, на якую прыйдуць паглядзець мільёны гледачоў ва ўсім свеце, — вельмі важная рэч. Хто валодае ідэямі, той валодае светам.Любы фільм звязаны з магічным і рацыянальным адначасова.
— Ідэальная атмасфера для рэжысёра. Якой яна павінна быць?
— Ідэальнай атмасферы ў рэжысёра не павінна быць, інакш ён тады пачне спачываць на лаўрах. Сітуацыя, у якой камфортна працаваць, — гэта група аднадумцаў і прадзюсар, які дае магчымасць ўвасобіцца ў карціне. Гэта ідэальная асяроддзе.
Калі я вучыўся ў ВГІКу, мой педагог неяк сказаў: «Карціна патрэбна толькі рэжысёру, больш нікому яна не патрэбна. І вялікім шчасцем будзе аператар, які думае так жа, як рэжысёр». У мяне гэтае шчасце ёсць. І аператар, і гукарэжысёр, і
Падчас здымак карціны «У тумане» было ўзрушальнае яднанне на пляцоўцы.Таму мне ўдалося ўвасобіць гэты фільм. Было цяжка, але мы зрабілі кіно за 28 здымачных дзён.