Падчас дабрачыннага музычнага тэлешоу Hurricane Sandy: Coming Together было сабрана 23 мільёны даляраў на карысць пацярпелых ад урагану «Сэндзі». Амерыканскі Чырвоны Крыж падзякаваў ўсім удзельнікам шоу і заклікаў людзей працягваць ахвяраваць грошы.

У тэлешоу ўзялі ўдзел саліст Aerosmith Стывен Тайлер, Брус Спрынгсцін, Крысціна Агілера, Стынг, Джон Бон Джові і іншыя вядомыя музыкі і тэлевядучыя.
Шоу ўяўляла сабой канцэрт, які чаргаваўся з відэафрагментамі з выявай пацярпелых раёнаў і заявамі зорак, якія звярталіся да гледачоў з просьбай ахвяраваць сродкі на карысць пацярпелых ад урагану.

Шоу выйшла ў эфір 2 лістапада, яго можна было ўбачыць у простым эфіры на тэлеканалах NBCUniversal: CNBC, MSNBC, E! Entertainment, The Weather Channel і Bravo, а таксама на каналах некаторых іншых сетак, якія пагадзіліся даць эфір.

Ураган «Сэндзі» прайшоў па Нью-Ёрку ў апошнія дні кастрычніка. У выніку некаторыя раёны горада былі затопленыя, на некалькі дзён быў спынены ўвесь гарадскі транспарт, не працавалі дзяржустановы, тэатры і фондавыя біржы. Па апошніх дадзеных, толькі ў штаце Нью-Ёркз-за ўрагану загінулі 48 чалавек. Шкода, нанесеную Нью-Ёрку, ацэньваецца ў 18 мільярдаў даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?