Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адправіўся на вялікія гастролі па Францыі. З 5 лістапада па 13 снежня жыхары гарадоў Бурж, Нант, Эўры, Мюлуза, Брэст, Каломб, Невер, Шатэнэ-Малабры і Пуацье змогуць пабачыць спектакль «Вяселле» ў пастаноўцы расійскага рэжысёра Уладзіміра Панкова.

Міжнародны тэатральны фестываль імя А. Чэхава арганізоўваў для гэтай пастаноўкі гастролі па Францыі: у кастрычніку-лістападзе 2010 года «Вяселле» паказвалі ў Парыжы, Шэрбургу, Дз’епе, Луўе.

Апошні раз купалаўцы прадстаўлялі спектакль на IV Тбіліскім міжнародным фестывалі тэатра ў верасні гэтага года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?