Беларускі юрыст быў адзначаны Радай адвакацкіх аб’яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы.

«Рада лічыць, што ваш непахісны ўдзел ў кампаніі ў абарону правоў чалавека на Беларусі, нягледзячы на пагрозы з боку органаў дзяржаўнай улады, заслугоўвае ўзнагароды. Гэтай узнагародай еўрапейскія юрысты хацелі б адзначыць вашую адданасць справе, настойлівасць і смеласць у падтрымцы фундаментальных каштоўнасцяў»,

— адзначаецца ў звароце, адрасаванага Паўлу Сапелку.

У сакавіку 2011 года юрыст быў пазбаўлены права займацца адвакацкай дзейнасцю. Падставай для гэтага, як лічаць праваабаронцы, стала абарона ім палітыкаў Андрэя Саннікава, Паўла Севярынца і Змітра Дашкевіча пасля Плошчы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?