Гурт Papa Roach («Бацька-Прусак») — нібы ўвасабленне «альтэрнатыўнай музыкі», якая ў сярэдзіне 1990-х апанавала Захад і стала папулярнай на прасторы былога СССР у пачатку «нулявых» гадоў.

Спачатку гурт «пасвіўся» на полі рэп-кору і ню-метала, паступова пераходзячы на тэрыторыю рок-музыкі. У 2000 годзе выйшаў альбом Infest, які разышоўся тыражом 18 мільёнаў копій, хутка стаў тройчы плацінавым.

З таго часу любы альбом каліфарнійцаў станавіўся хітом, нават калі яго крытыкавалі фанаты, маўляў, «гучанне надта мягкае» і «мэйнстрым відавочны».

У Мінск музыкі прывязуць новы матэрыял — песні з сёлетняй праграмы The Connection — мяшанку рэп-кору і класічнага року 1980-х.

Тое самае пачуць можна будзе ў клубе Re:Public 8 лістапада, дзе гурт дасць першы канцэрт у Мінску.

Квіткі — 450–500 тысяч рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?