Мы пагутарылі пра сямейныя і сексуальныя каштоўнасці з дзяўчатамі, якія мелі зносіны з замежнікамі. Для поўнай шчырасці размовы адбываліся на ўмовах ананімнасці.

— У Венесуэле я апынулася па размеркаванні пасля заканчэння МДЛУ — працавала перакладчыцай на будоўлі. Хасэ я заўважыла ў першы ж дзень. Ён быў будаўнік, маладзейшы за мяне на паўтара года. Праз некалькі дзён я прапусціла аўтобус, які развозіў нас па кватэрах, і Хасэ прапанаваў падкінуць мяне на моцыку. Мы абмяняліся нумарамі і на наступны дзень паехалі на пляж. Венесуэльцы вельмі гарачыя: калі ім хтосьці падабаецца, яны адразу кідаюцца з месца ў кар’ер — у якасці сяброў мы пратрымаліся чатыры дні, а праз тыдзень ужо жылі разам.

Галоўнае адрозненне венесуэльцаў у тым, што яны абсыпаюць цябе кампліментамі. Яны кажуць «Мая каралева», «Сэнс майго жыцця» і г.д. Закаханы венесуэлец адпраўляе на дзень не менш за 50 SMS.
Я атрымлівала ад Хасэ проста шыкоўныя SMS: «Табе напэўна цяпер горача, і ты ўся ўзмакрэла? Я хацеў бы высушыць твой пот сваім языком».

Але праблема ў тым, што яны вельмі шчадралюбныя: для іх усе жанчыны — прыгожыя, а славянкі — наогул, бо валасы светлыя і скура. Хасэ казаў, што мужчына — як акула, калі чуе пах крыві.

А вось тое, што лацінаамерыканскія каханкі — нешта асаблівае, напалову міф. Напачатку секс з імі феерычны: такія рэчы могуць тварыць! Далей усё робіцца звычайным. Нон-стопу па 10 гадзінаў дакладна не будзе, нашыя хлопцы могуць больш.
Тут прасцей ставяцца да аральнага сексу — для іх гэта нармалёва. Аднак Хасэ ніколі не хадзіў пры жанчыне без майкі, на вуліцах не цалаваўся, пра секс на рыпучым ложку пры суседзях за сценкай і размовы не было.
Ты ў Венесуэле — каралева прыгажосці. Яны вельмі любяць пышныя формы. Я не вельмі худая, але там я не зусім айс. У Хасэ была любімая тэлепраграма, дзе дзяўчаты з пятым памерам і дупамі-чамаданамі. Я кажу: «Яна ж, калі сядзе на цябе, расцісне». А ён мне: «Ну класна ж!»

Наконт хатніх справаў — мачызм тут прагрэсуе. Тыдзень я паспрабавала жыць, як таго жадаў Хасэ: прыходзіць з працы, прыбірацца, гатаваць ежу. Хутка мне ўжо нічога не хацелася. Затое венесуэльцы вельмі паважаюць жанчын і ніколі не крычаць на іх.

У кожнага венесуэльца ёсць пісталет, быў ён і ў Хасэ. Аднойчы я папрасіла яго даць мне пастраляць. Мачызм цікава працуе — жанчын тут ніколі не будуць абшукваць, а хлопцаў могуць і дагала распрануць.
Таму пісталет везла я. Нас спыніла Нацыянальная гвардыя, бо звычайна шмат бандытаў ездзіць на моцыках.

Мне было так страшна — я разумела, што я іншаземка, а на гэтым пісталеце магла быць вялікая колькасць забойстваў. Аднак мяне не абшукалі. Шкада, што з пісталета пастраляць не ўдалося — кулі адсырэлі.

Венесуэльцы вельмі сур’ёзна ставяцца да дзяцей. Часам, калі мы гулялі па крамах, ён казаў: «Ведаеш, чаго нам цяпер не хапае? Нам не хапае нашага маленькага Хасэ!» Калі я пачала піць саматужныя мясцовыя супрацьзачаткавыя таблеткі, праз тыдзень я адчувала кожны свой орган. Я паскардзілася яму, чаму дзяўчаты павінны праходзіць праз боль: піць таблеткі, нараджаць? Усё балюча. А ён мне на поўным сур’ёзе: «Я ведаю адказ. Ева ў райскім садзе з’ела яблык». І потым ужо, калі разышліся, ён назваў яшчэ адну прычыну, чаму так сталася: «Ты парушыла святыя сувязі шлюбу — ты пералюбніца». Я замужам, з мужам ніякіх зносінаў не маем, але ніяк не развядземся.

Прычынай таго, што мы разышліся, паслужыла дзіцё. Прычым зрабіў ён яго ў той час, калі мы сустракаліся. Ён пачаў сыходзіць ад мяне з розных нагодаў: то трэба застацца дома, то яго сурочылі, і быць каля яго небяспечна.
Я ведала, што ў яго ёсць пэўныя праблемы — калі мы толькі пачалі сустракацца, ворагі сустракалі яго ля плоту з пісталетамі. А потым яго першае каханне пачала каменціць мае фоткі на Facebook. Да таго ж адна з яго былых дзяўчат пачала пісаць звароты да мяне: «Якая ж ты ідыётка! Ох, і падкіне табе жыццё сюрпрызы!» Я зразумела, што ўсе серыялы — гэта не прыдумка, яны рэальныя.

Мне прыйшлося прыкласці пэўныя намаганні, каб выклікаць яго на размову. Рэальнасць перавысіла ўсе чаканні: «Тое, што я табе скажу зараз, будзе праўдай — да таго я табе шмат п...ў. Я цябе вельмі кахаю, але больш мы не можам быць разам». Ён быў здзіўлены, што я здагадалася пра цяжарнасць і не памылілася з жанчынай — гэта была Катарын, яго першае каханне. Да таго ж ён прызнаўся, што ўвесь час, калі мы сустракаліся, у яго было шмат жанчын. Маўляў, выбачай, вось такі я.

Потым ужо карэнныя венесуэльцы тлумачылі: «Гэта як мастурбацыя — ты ж не раўнуеш да яго правай рукі. Мы не можам прайсці міма прыгожай дзяўчыны: чаму б і не, калі яна не супраць?»

Самае сумнае, што цяпер мне не цікавыя беларускія хлопцы. Нават на фізічным узроўні венесуэльцы нашмат прыемнейшыя. Сорак градусаў гарачыні, а яны пахнуць, як анёлы! Загарэлая скура вельмі гладкая. Акрамя таго, у штанах цябе чакае прыемны сюрпрыз – там яны эпілююцца. Дый наогул, з будоўлі яны выходзяць на вуліцу нібыта для кліпа 50 Cent здымацца: кепкі, джынсы, маечкі, добрая парфума.

У мяне потым яшчэ была невялікая інтрыжка з 19-гадовым індзейцам. Ён таксама хацеў ад мяне дачку з маімі вяснушкамі. Вы калі-небудзь бачылі, каб у Беларусі 19-гадовы хлопец хацеў дзяцей ад 25-гадовай цёткі?

Працяг гісторый чытайце ТУТ
.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?