Пра гэта сёння журналістам паведаміў начальнік аддзела арганізацыі дарожнага руху ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Зыранаў.

«Вядома, на добрай дарозе кіроўцы хочуць разагнацца,

цяпер сярэдняя хуткасць на праспекце Дзяржынскага складае каля 100 км/г.
Зараз вырашаецца пытанне, і я магу паабяцаць, што камеры фотафіксацыі хуткасці будуць устаноўлены на гэтым праспекце», — адзначыў Андрэй Зыранаў.

Зараз камеры ўжо працуюць на МКАД, М1 (Брэст — Мінск — мяжа Расіі) і Р23 (Мінск — Мікашэвічы). Яны ўжо даказалі сваю эфектыўнасць, штодня фіксуючы сотні парушэнняў хуткаснага рэжыму. Таму іх колькасць павялічваюць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?