Першы чэмпіянат па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў пройдзе 26 лістапада ў Лідзе.
За першынство пазмагаюцца каманда святароў з Гродна, Мінска і Віцебска, законнікі, а таксама клерыкі з Пінска і Гродна. У праграме запланаваныя конкурсы для заўзятараў і канцэрт музычных гуртоў.
Праграма чэмпіянату:

12.00 — святая Імша (Ліда-фара)

14.45 — урачыстае адкрыццё ў спарткомплексе «Алімпія»

15.00 -15.30 — першы паўфінал

15.30 -16.00 — другі паўфінал

16.00–16.40 — матч навучэнцаў гродзенскай і пінскай семінарый

16.50 -17.30 — матч за трэцяе месца

17.50 -18.30 — фінал

18.30 — уручэнне ўзнагарод і ўрачыстае закрыццё чэмпіянату.

Ідэя правядзення падобнага чэмпіянату ў нашай краіне ўзнікла пасля ўдзелу каманды беларускіх святароў у чэмпіянаце Еўропы па футболе (у Польшчы і Венгрыі).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?