Нумар «Бізнес палепшаны» ў гатэлі «Планета».

Нумар «Бізнес палепшаны» ў гатэлі «Планета».

Нумар «Бізнес-стандарт» у гатэлі «Планета».

Нумар «Бізнес-стандарт» у гатэлі «Планета».

У парламенце пятага склікання — 109 дэпутатаў. З іх 43 — жыхары Мінска альбо парламентарыі мінулага склікання, ужо забяспечаныя службовым жыллём. Дэпутаты чацвёртага склікання павінны вызваліць службовае жыллё цягам месяца пасля сканчэння іх паўнамоцтваў, а ў некаторых кватэрах пасля гэтага правядуць рамонт. Атрымліваецца, што новаспечаныя іншагароднія дэпутаты ў колькасці 66 чалавек як мінімум месяц правядуць у гатэльных нумарах за кошт дзяржавы.

Баранавіцкая газета «Intex Press» палічыла, у якую суму абыходзіцца часовае жыллё для новаабраных парламентарыяў.

Іншагароднія дэпутаты жывуць у гатэлі «Планета», згадала ў гутарцы з «IP» Вольга Палітыка, дэпутат ад Баранавічаў.
«Сціплы, аднамесны» і самы танны нумар у прэйскуранце гатэля пазначаны як «Бізнес-стандарт» і каштуе $95 за суткі. Такіх нумароў у гатэлі — толькі 48. Тады магчыма, што астатніх засялілі ў аднамесны «Бізнес палепшаны» за $120 у суткі.

Па словах Вольгі Палітыка, сняданкамі парламентарыяў не кормяць. Пры такіх умовах пражыванне ў нумары каштуе на $15 танней, паведамілі «IP» у гатэлі «Планета».

У выніку, рассяліўшы 48 парламентарыяў у «Бізнес-Стандарт», а астатніх — у «Бізнес-палепшаны», дзяржава штодзённа выдаткоўвае на гэта $5740. За месяц набягае сума ў $172 тысячы!

Як паведамілі ў гатэлі, для жыхароў, што жывуць больш за 30 дзён, прадугледжана зніжка 25%. Але нават у гэтым выпадку выніковы месячны кошт у $129 тысяч простым грамадзянам падаецца звышвысокай. Гэтых грошай хапіла б на набыццё пяці двухпакаёвак у Баранавічах, выплату 290 сярэдніх заробкаў гараджанам, ці замену дарожнага пакрыцця 1 км дарогі самым якасным асфальтобетонам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?