Як паведаміў старшыня гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Бузінаеў, ініцыятыва прысваення імёнаў рэпрэсаваных літаратараў вуліцам узнікла падчас правядзення вечара памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій 29 кастрычніка.

Паводле яго слоў, зборам подпісаў займаюцца ў Бабруйску прадстаўнікі АГП, аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», сацыял-дэмакраты, а таксама «проста гараджане, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у гэтай кампаніі»

. Актывісты не канкрэтызуюць, якім вуліцам яны хацелі б прысвоіць імёны літаратараў, — тым, што ўжо маюць назвы, ці новым. «Проста хочам, каб вуліцы горада насілі імёны дастойных людзей», — адзначыў партыйны лідар.

«Людзі падпісваюцца вельмі актыўна. У мяне ўжо каля 50 подпісаў сабрана. Нават тэлефануюць і пытаюцца, куды можна прыйсці падпісацца», — заявіў Бузінаеў.

У той жа час, па яго сцвярджэнні, сустракаюцца людзі, якія баяцца падпісвацца.

Актывісты сабралі некалькі соцень подпісаў за прысваенне вуліцам імёнаў Мікуліча і Грахоўскага. Збор подпісаў плануецца завяршыць 5 лістапада, пасля чаго разам з адпаведным зваротам яны будуць накіраваны старшыні Бабруйскага гарвыканкама Дзмітрыю Бонахаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?