Пра гэта інфармуе радыё «Свабода» са спасылкай на былога вязня, які нядаўна вызваліўся з папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах.

Мінулай восенню пасля флюараграфічнага абследавання на лячэнне ў турэмны туберкулёзны шпіталь у Оршы было накіравана прыкладна 25 чалавек. Гэтай вясной інфікаваных было ўжо ўдвая больш. Новую партыю хворых з двух атрадаў адправілі ў Оршу днямі.

Паводле былога вязня, калі хвароба перакінецца на іншыя атрады, то колькасць хворых можа дайсці да 200 чалавек. Агулам у івацэвіцкай калоніі № 5 налічваецца 2100 вязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?