Туман.
Ідзе ў Курапаты
Калона з кветак і сцягоў.
Інэрцыі сказаных слоў
Адпачываюць у кюветах:
Жыццё,
Вясна,
З крыніцаў кроў,
І лета.

У камеры цывільнага спынілася імгненне,
Мікрараён нянавісцю дрыжыць,
Прыметнікі, прыпынкі, гаражы...
А нехта хоча ўпасці на калені
Ад лені,
Бо
Залёгкія ў нас крыжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?