Кажуць, акцёры Джоні Дэп і Амбер Херд зноў сышліся. Бісэксуальная бландынка не выстаяла перад яго рамантычнымі заляцаннямі.

Штодня цягам верасня Джоні пасылаў Амбер букет ружаў і ад рукі напісаны верш.
Сэрца актрысы растаяла, і яна ў канцы пагадзілася злётаць на адпачынак на прыватную выспу Дэпа на Багамах.
Пасля некалькіх дзён, праведзеных разам на Багамах, Дэп і Херд вярнуліся назад у ЗША як пара.
Амбер нават перавезла некаторыя свае рэчы ў асабняк свайго новага бойфрэнда ў Лас-Анджэлесе, і амаль усе ночы яны зараз праводзяць разам.
Нагадаем, прычынай, чаму Херд раней пакідала Дэпа, называюць яе нежаданне быць у вачах шырокай грамадскасці «мягерай», якая разваліла яго адносіны з Ванэсай Парадзі.
Сама ж Амбер з 2008-га года мела пастаянную сяброўку Тасю Ван Ры, якой, відавочна, разышлася менавіта праз сувязь з Джоні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?