Мінчанам, якім больш за 70 гадоў і якія не маюць сваякоў, абавязаных іх утрымліваць па законе, прапаноўваецца скласці з мясцовымі ўладамі дамову пажыццёвага забеспячэння з утрыманнем. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінгарвыканкама Ірына Дудка 31 кастрычніка на
Паводле яе слоў, умовай заключэння дамовы з’яўляецца згода пенсіянера аддаць сваю кватэру дзяржаве пасля смерці.
Новая форма сацыяльнага абслугоўвання мае дзве формы. У першым выпадку пажылы чалавек жыве ў сваёй кватэры, і да яго пяць разоў на тыдзень прыходзіць сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання таго раёна, у якім жыве грамадзянін. У адпаведнасці з указаным у дагаворы пералікам ён выконвае шэраг паслуг, такіх як дапамога па гаспадарцы, уборка, прыгатаванне ежы, арганізацыя вольнага часу, суправаджэнне ва ўстановы аховы здароўя, удзел у
Акрамя таго, Мінск са сродкаў мясцовага бюджэту аплачвае гэтаму грамадзяніну поўнасцю камунальныя паслугі і тэхабслугоўванне, за выключэннем тэлефонных размоваў.Грамадзяніну захоўваецца пенсія, якую ён можа выкарыстоўваць па сваім меркаванні. Акрамя таго, штомесяц са сродкаў мясцовага бюджэту яму выплачваецца рэнтная выплата, якая ўстанаўліваецца пры заключэнні дагавора і складае штомесяц ад 1 да 3 базавых велічынь — ад 100 да 300 тысяч. Штогод па меры неабходнасці ў кватэры за кошт сродкаў мясцовага бюджэту праводзіцца касметычны рамонт: замена сантэхнічнага, газавага абсталявання і інш.
Там па жаданні грамадзяніна яму даюць асобны пакой, дзе па яго жаданні праводзіцца касметычны рамонт. Пражыванне бясплатнае, грамадзяніну таксама выплачваецца пенсія і рэнтная выплата, забяспечваецца пастаяннае медыцынскае назіранне. Кватэра грамадзяніна тым часам можа арандавацца, а сродкі ад арэнды ідуць дзяржаве.Як паведаміла Дудка, другая форма паслугі прадугледжвае пераезд грамадзяніна ў гарадскі
дом-інтэрнат для ветэранаў вайны і працы і пажылых грамадзян «Світанак» павышанай камфортнасці, які знаходзіцца ў Мінскім раёне.
Паводле інфармацыі Дудкі, на сёння ў Мінску складзена пяць дагавораў пажыццёвага забеспячэння з утрыманнем: тры з пражываннем ва ўласнай кватэры і два — у
Анастасія Янушэўская, БелаПАН.





