Паводле словаў ксяндза Яна Кучынскага, падчас рэстаўрацыі алтару нададуць першапачатковы выгляд, аздобіўшы арыгінальнай захаванай разьбой, але зменяць каларыстыку.
Паводле гістарычных крыніц, алтар датуецца 1664 годам. Ён быў збудаваны ў драўляным касцёле св. Апосталаў Пятра і Паўла, а пазней быў перанесены ў касцёл св. Францішка Ксаверыя. Паводле гістарычных даведак, у Фарным касцёле гэты алтар служыў як алтар Маці Божай Кангрэгацкай. Ёсць звесткі, што служыў і галоўным алтаром. Пасля яго перанеслі ў капліцу св. Міхаіла Арханёла ў левым нефе.
— Калі мы распачалі рэстаўрацыйныя працы, то даведаліся, што ніз алтара быў перароблены, — распавядае кс. пробашч Ян Кучынскі. — Цяпер невядома, калі адбывалася гэтая перапрацоўка. Бачна, што дрэва не старое — яму дзесьці каля ста гадоў. Верхняя частка алтара захавалася арыгінальная. Яна моцна пашкоджаная. Магчыма, яна не рамантавалася з тых часоў, а толькі перафарбоўвалася. У пэўны час яна мела
Паводле словаў святара, алтар цікавы тым, што мае зусім іншы выгляд, чым усе астатнія алтары Фарнага касцёла. Таксама ён цікавы накладной разьбой, якая больш нідзе не сустракаецца.Напрыклад, на астатніх алтарах касцёла разьба
— Пачынаючы рэстаўрацыю, мы знайшлі шмат разьбы, якая будзе адноўленая і зноў прымацаваная да алтара. Гэтая разьба — своеасаблівая мастацкая знаходка, бо цяперашняя была прымацаваная кімсьці з іншых алтароў, а мы знайшлі менавіта арыгінальную.
Аднак каларыстыка алтара св. Міхаіла Арханёла будзе змененая, кажа кс. Ян Кучынскі:
— Калі мы зрабілі рэстаўрацыю галоўнага алтара, у вочы моцна пачаў кідацца бакавы. Галоўны алтар мае колер шараватага мармуру, алтар Маці Божай Кангрэгацкай — больш
Праўдападобна, што алтар быў пастаўлены ў гэтым месцы на хуткую руку — у яго ззаду не было ніякай канструкцыі, ён проста стаяў на дошках. Таму цяпер робіцца канструкцыя, каб яго ўмацаваць.
Навуковы кіраўнік рэстаўрацыйных прац — гродзенскі мастак і рэстаўратар Уладзімір Кіслы, ён таксама робіць рэстаўрацыю абраза. Таксама працуюць рэстаўратары з Мінска — Уладзімір Нікіцін адказны за рэстаўрацыйныя працы алтара. Раней планавалася скончыць рэстаўрацыю да свята Божага Нараджэння, аднак, убачыўшы стан алтара, рэстаўратары зразумелі, што працы зацягнуцца.





