Прычыну праблем яны бачаць у новай дырэкцыі будаванага аб’екта.
2012 год выдаўся нядрэнным для Беларусі, і краіна трохі прыйшла ў сябе пасля хвалі нядаўняга крызісу. Паступова размарожваюцца будаўнічыя аб’екты, рыхтуюцца новыя інвестыцыйныя праекты і завяршаюцца пачатыя будоўлі. Канец года ў Беларусі і асабліва восень — традыцыйна самы гарачы час для здачы гатовых аб’ектаў.
«Беларускі
Аднак іх уплыў заканчваецца перад агароджай, за якой будуецца комплекс.Напрыклад, некаторым дольшчыкам адмаўляюць у доступе на аб’ект, запраектаванае побач з домам аднаго з дольшчыкаў возера проста знікла з праекта. Больш за тое, затрымліваюцца тэрміны здачы ў эксплуатацыю важных сістэм нармальнага функцыянавання аб’ектаў, напрыклад, сістэм электра-, вода- і газазабяспечання. У дольшчыкаў узнікае лагічнае пытанне: ці будзе аб’ект здадзены ў тыя тэрміны, як гэта прапісана ва ўказе прэзідэнта? «Ежедневник» пагутарыў з дольшчыкам і нават работнікам
Сяргей Парфёнаў, дольшчык.
— Што заахвоціла вас заключыць інвестыцыйную дамову на будаўніцтва жылля менавіта ў катэджным пасёлку
— Вы ведаеце, жыллё ў экалагічна чыстым прыгарадзе — прэстыжным і элітным — было маёй марай з дзяцінства. І, на жаль, на сённяшні дзень яе рэалізацыя пад вялікім пытаннем.
— І ў чым праблема?
— У тым, што я сёння вымушаны спыніць плацяжы па дамове долевага будаўніцтва праз парушэнні тэрмінаў будаўніцтва аб’ектаў інфраструктуры. Гэта значыць, праз поўную адсутнасць сістэм электра-, газа- і водазабяспечання. І ў мяне ўзнікае пытанне: куды патрачаныя мае грошы? Нізкая эфектыўнасць кіравання праектам, на маю думку, відавочная. Акрамя гэтага, з канца верасня 2012 года мне адмовілі ў наведванні будаўніцтва з фармальнай прычыны. Але ў той жа час новыя кліенты, пакупнікі катэджаў, якія збіраюцца заключыць дамовы, прыязджаюць на будаўніцтва
Пры заключэнні дамовы долевага будаўніцтва ў праекце пасёлка было 4 возеры, а нядаўна я даведаўся, што праз эканомію сродкаў два з гэтых азёраў з каскадамі вадаспадаў ля ўчасткаў з нумарамі дамоў 1–4 выключаныя з праекта. Я ўжо баюся думаць, якія аб’екты пасёлка яны яшчэ збіраюцца выключыць.
— Гэта значыць, парушаюцца тэрміны будаўніцтва і ўводу
— Так. Праект быў зацверджаны Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 56 у 2007 годзе, і гэта выклікала пэўны давер да забудоўшчыка. У снежні 2012, згодна з указам, павінныя быць пабудаваныя
Будучым дольшчыкам, калі б яны да мяне звярнуліся па параду, я б параіў не спяшацца расставацца з грашыма, а пачакаць як мінімум да сярэдзіны наступнага года.
Адзін з супрацоўнікаў
— Шмат што з таго, што непакоіць дольшчыкаў, сапраўды мае месца. Пры цяперашняй дырэкцыі (яна прызначаная ў студзені 2012 года — рэд.) колькасць штатных супрацоўнікаў
Украінскае кіраўніцтва штотыдзень лётае ў Кіеў, з’яўляецца на аб’екце ў аўторак, а ляціць назад у чацвер або пятніцу. Пры гэтым іх зарплата складае некалькі дзясяткаў мільёнаў рублёў, а гэта грошы тых жа дольшчыкаў. У той жа час асноўная маса супрацоўнікаў
Ці ведаюць пра гэта інвестары — заснавальнікі праекту? Мяркуючы па ўсім, не.





