У ноч з 25 на 26 кастрычніка стартуюць сусветныя продажы аперацыйнай сістэмы Windows 8. Першымі краінамі, у якіх ужо можна купіць аперацыйную сістэму, сталі Новая Зеландыя і Аўстралія.
Першым у свеце пакупніком дыска з Windows 8 стаў новазеландзец Грэг Дэніэл.
Сёння вечарам Microsoft правядзе афіцыйнае мерапрыемства, прысвечанае запуску Windows 8 і планшэтаў пад кіраваннем Windows RT.